Загадкавы свет Галіны Нічыпаровіч — Дзяржаўная ўстанова культуры

Загадкавы свет Галіны Нічыпаровіч

21 ліпеня пісьменніца Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч разам з бібліятэкарамі Слабадской сельскай бібліятэкі Лабковіч Н.М. і Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Труса Віяленцій В.Я. завіталі к наведвальнікам аздараўленчай пляцоўкі Суткаўскай базавай школы. На літаратурнай сустрэчы «Загадкавы свет Галіны Нічыпаровіч» пісьменніца выступіла перад дзецьмі, коратка расказала сваю біяграфію, пра шлях да творчасці. Затым прэзентавала свае кніжкі і пачытала дзіцячыя  вершы. Бібліятэкары правялі конкурс загадак, прапанавалі дзецям пачытаць кароткія вершы аўтара. У канцы сустрэчы пісьменніца падарыла свае кнігі з аўтографам Слабадской і школьнай бібліятэкам.

Прокрутить вверх