Напоўненае творчасцю лета — Дзяржаўная ўстанова культуры

Напоўненае творчасцю лета

“Любоў да Радзімы праз прыгожае пісьменства” выказалі літаратары Уздзеншчыны ў апошні ліпеньскі дзень на чарговым пасяджэнні  літаб’яднання “Нёманец”. Член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Вінаградаў прэзентаваў першы том сваёй фантастычнай дылогіі “Утро надежды”, Віктар Сабалеўскі неўзабаве атрымае з выдавецтва кнігу баек, а Валянціна Шытыка працуе над новым гістарычным раманам.

Творцы чыталі вершы, прысвечаныя Году беларускай жанчыны. Гучалі і песні на вершы уздзенскіх паэтаў. Удалыя творчыя знаходкі ёсць у паэзіі і прозе іншых удзельнікаў “Нёманца”. Дырэктар раённай бібліятэкі Аксана Драчан пазнаёміла з планамі літаратараў на бліжэйшыя месяцы. 

     Віктар Сабалеўскі

Прокрутить вверх