Не смолкнет слава тех великих лет — Дзяржаўная ўстанова культуры

Не смолкнет слава тех великих лет

29 мая адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнага аб’яднання “Неманец”, што дзейнічае пры Уздзенскай раённай бібліятэцы. Праходзіла яно ў форме паэтычнага дыялога пад назвай “Не смолкнет слава тех великих лет”. Аб Вялікай Айчыннай вайне напісана мноства кніг, успамінаў, вершаў. Нельга сёння ўявіць нам, хто жыве ў мірны час, што давялося перажыць тым, хто ваяваў на франтах, у партызанскіх атрадах, працаваў у тыле. Аб гэтым і ішла размова на сустрэчы літаратараў Уздзеншчыны. На мерапрыемстве гучалі вершы і проза ваеннай тэматыкі, успаміны пра пасляваеннае дзяцінства. Таксама ўдзельнікі літаб’яднання дзяліліся творчымі планамі, агучвалі свае новыя творы.

 

 

Прокрутить вверх