Прэзентацыя выдання «Трудовая слава и гордость Минщины» на Уздзеншчыне — Дзяржаўная ўстанова культуры

Прэзентацыя выдання «Трудовая слава и гордость Минщины» на Уздзеншчыне

27 мая Уздзенская раённая бібліятэка правяла прэзентацыю выдання «Трудовая слава и гордость Минщины», у якой сабраны матэрыялы аб працоўных біяграфіях людзей, чыёй працай можа ганарыцца не толькі Міншчына, але і Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі розных прафесій Уздзеншчыны, чые працоўныя біяграфіі прадстаўлены ў кнізе. З відэароліка «Чым ганаруся» прысутныя даведаліся пра дасягненні і адметнасці Мінскай вобласці. Былы дырэктар эксперыментальнай базы імя Суворава В.В.Лойка ў сваім выступленні адзначыў работу калектыву, якой можна ганарыцца і сёння – гэта пабудаваная школа, дзіцячы садок, Палац культуры і інш., звярнуўся да моладзі, каб не баяліся цяжкасцей і працавалі на карысць радзіме. Старшыня ветэранскай арганізацыі Т.І.Лычкоўская выказала людзям з багатай жыццёвай біяграфіяй словы ўдзячнасці, запэўніўшы, што яны былі і будуць годным прыкладам для моладзі. Прыемным падарункам для ўсіх былі музычныя нумары ў выкананні супрацоўніцы РДК В.Тоўстай.

Прокрутить вверх