Дзеці і вайна — Дзяржаўная ўстанова культуры

Дзеці і вайна

Для ўдзельнікаў клуба «У гасцях у казкі» была праведзена літаратурная гадзіна «Дзеці і вайна» па творчасці беларускіх пісьменнікаў. На выставе  «Выжыць на дарозе смерці» экспанаваліся кнігі Васіля Гурскага, Міколы Чарняўскага, Сяргея Трахімёнка, Таццяны Дашкевіч і іншых беларускіх пісьменнікаў. У працяг тэмы кнігі С.Трахімёнка «Белли Пуэри» бібліятэкары расказалі дзецям пра дзейнасць групы «Джэк», членам якой быў наш зямляк Напалеон Рыдзеўскі. Дзеці паглядзелі ўрывак з фільма «Парашюты на деревьях» і відэапрэзентацыю пра дзейнасць групы.

Прокрутить вверх