Беларуская хата на цуды багата — Дзяржаўная ўстанова культуры

Беларуская хата на цуды багата

22 мая 2026 г. Дзешчанская сельская бібліятэка запрасіла да сябе вучняў на інтарактыў «Беларуская хата на цуды багата», які праходзіў у межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». Паглядзеўшы відэафільм «Беларуская хата», дзеці даведаліся, як жылі нашы продкі. Пазнаёміліся з прадметамі беларускага быту. З цікавасцю адгадалі пра іх загадкі і пераклалі адгадкі на беларускую мову, запісаўшы іх на паперы і змясціўшы вакол цудоўнага куфра. Некаторыя словы дзецям былі невядомы, і перакласці іх дапамог слоўнік. У прыканцы мерапрыемства ўсе разам зрабілі выснову: трэба памятаць аб сваіх вытоках, любіць і ганарыцца сваім родным краем, часцей размаўляць на сваёй роднай мове.

Прокрутить вверх