Да Дня сям’і — Дзяржаўная ўстанова культуры

Да Дня сям’і

14 мая, напярэдадні Дня сям’і, у Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Труса адбыўся круглы стол «Вечнае. Святое. Непарыўнае». Удзельнікамі круглага стала сталі: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вікторыя Казлоўская, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Вікторыя Гусева, медыцынская сястра дзіцячага сада №4 Марына Вішнеўская, прадстаўнік РГА «Белая Русь» Сняжана Пінчук,  галоўны бухгалтар РК ГА «БРСМ» Дар’я Швыдчанка,  члены БРСМ, вучні 10 класа Уздзенскай сярэдняй школы №1 імя А.С.Пушкіна Станіслаў Пархута і Ульяна Кучук, інспектар РАНСа Павел  Бондар, дырэктар Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса Аксана Драчан. На працягу гадзіны вялася зацікаўленая размова пра тое, як на кожным  этапе сямейнага жыцця могуць складвацца, перадавацца, захоўвацца добрыя традыцыі. Не заўсёды сямейны вопыт пазітыўны, і аб гэтым з жалем гаварыў П. Бондар. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі аб выніках  анкетавання сярод падлеткаў і бацькоў, падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю, буклеты і лістоўкі па тэме. Вынікі падвяла дырэктар бібліятэкі А.Драчан, пажадаўшы ўсім моцных сямейных сувязей, міру і дабра,  пазітыўных эмоцый у сямейным і грамадскім жыцці, бо, як неаднаразова гучыць на самым высокім узроўні, моцная сям’я – гэта моцная дзяржава.

Прокрутить вверх