Адгадай загадку – намалюй адгадку — Дзяржаўная ўстанова культуры

Адгадай загадку – намалюй адгадку

16 мая будзе адзначацца 115 год з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі. Менавіта з нагоды гэтай даты 14 мая ў Дзешчанскай сельскай бібліятэцы прайшлі хвілінкі-весялінкі ад Васіля Віткі «Адгадай загадку – намалюй адгадку». У час мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Замацавалі атрыманыя веды у гульні «Храналагічны ланцужок Васіля Віткі». Даведаліся пра разнастайнасць тэматыкі і шматлікасць герояў твораў паэта-казачніка праз агляд кніжнай выставы «Па сцяжынках твораў Васіля Віткі». Дзеці з вялікім задавальненнем адгадвалі няпростыя загадкі пісьменніка і малявалі адгадкі.

Прокрутить вверх