ПРАВІЛЫ  КАРЫСТАННЯ

ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса”

1. “Правілы карыстання ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса” распрацаваны ў адпаведнасці з “Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”, Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дагаварамі.

2. У Правілах выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэннях, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Фонды бібліятэк з'яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам, карыстацца імі могуць усе грамадзяне рэспублікі бясплатна.

3. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.

4. Парадак карыстання бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх прадастаўлення ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, палажэннем аб бібліятэцы, сапраўднымі Правіламі карыстання бібліятэкай.

5. Права на карыстанне бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці.

6. Карыстальнікі бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэк дзяржаўнай формы ўласнасці, акрамя платных (дадатковых) паслуг.

7. Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў публічных бібліятэках, дзяржаўных дзіцячых бібліятэках, а таксама праз бібліятэчную сетку дзіцячых дашкольных і навучальных устаноў.

8. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі ў публічных бібліятэках па запатрабаваннях.

9. Асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства па прычыне сталага ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права на абслугоўванне на даму па папярэдніх заяўках.

Асобы, якія пражываюць у аддаленых населеных вёсках раёна, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне бібліёбусам.

10. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэкі.

 

11. КАРЫСТАЛЬНІКІ  БІБЛІЯТЭКІ  МАЮЦЬ  ПРАВА:

11.1. наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе работы;

11.2.бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі праз сістэму каталогаў, картатэк, баз дадзеных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;

11.3. бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі;

11.4. атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фонда бібліятэкі;

11.4.1. атрымліваць на дом у часовае карыстанне не больш пяці дакументаў;

11.5. падоўжваць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад’яўлення ў захаванасці і адсутнасці попыту з боку другіх карыстальнікаў на дадзены дакумент;

11.6. атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай;

11.7. атрымліваць дакументы ці іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу;

11.8. удзельнічаць у соцыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай для карыстальнікаў;

11.9. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання чытачоў тэхнічныя сродкі за выключэннем пералічаных у падпункце 13.5 пункта 13 сапраўдных Правіл на аўтаномным пітанні без гукавых сігналаў;

11.10. карыстацца мабільнымі тэлефонамі за межамі зон абслугоўвання чытачоў;

11.11. звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія датычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;

11.12. карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны бібліятэкай “Палажэннем аб аказанні платных паслуг у ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса” і зацверджаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

12. КАРЫСТАЛЬНІКІ  БІБЛІЯТЭКІ  АБАВЯЗАНЫ:

12.1. выконваць правілы карыстання бібліятэкай і захоўваць рэжым работы бібліятэкі;

12.2. ашчадна адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі павінны паведаміць аб гэтым бібліятэкару;

12.3. вяртаць дакументы ва ўстаноўлены тэрмін:

       - кнігі, якія не карыстаюцца павышаным попытам, выдаюцца на дом тэрмінам да 30 дзён;

       - кнігі павышанага попыту выдаюцца на дом тэрмінам да 10 дзён;

12.3.1. несці адказнасць за сапсаваныя і згубленыя кнігі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

12.4. беражліва адносіцца да бібліятэчнага абсталявання і маёмасці;

12.5. штогод праходзіць перарэгістрацыю не пазней 1 красавіка;

12.6. захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканні бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў;

12.7. пры надзвычайных здарэннях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акту ці іншае) выконваць патрабаванні работнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

 

13. КАРЫСТАЛЬНІКАМ  БІБЛІЯТЭКІ  ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

13.1. наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення;

13.2. уводзіць у памяшканне бібліятэкі жывёл, за выключэннем людзей з слабым зрокам, якіх суправаджае сабака-павадыр;

13.3. уносіць у бібліятэку колючыя ці рэжучыя прадметы, прадметы, якія могуць выклікаць пажар;

13.4. выносіць з бібліятэкі дакументы без запісу ў формах уліку, прадугледжаных бібліятэкай;

13.5. выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны ў зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама ў мэтах фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі;

13.6. браць кнігі на чужы фармуляр ці карыстацца чужым фармулярам без афармлення даверанасці ўладальніка фармуляра;

14. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкі грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які ўдакладняе яго асобу. Паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных форм (фармуляр чытача), азнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам;

14.1. пры пярвічным запісу ў бібліятэку фізічных асоб можа ўстанаўлівацца выпрабавальны тэрмін да трох месяцаў у час якога карыстальнік абмяжоўваецца ў атрыманні на дом дакументаў у колькасці не больш трох адзінак, а таксама дакументаў, якія карыстаюцца павышаным попытам.

15. Рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) афармляюцца супрацоўнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

16. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да 14 гадоў у якасці карыстальніка бібліятэкі праводзіцца ў прысутнасці бацькоў, законных прадстаўнікоў па прад’яўленню апошнімі пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу.

17. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 18 год у якасці карыстальнікаў бібліятэкі ажыццяўляецца з пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.

18. У выпадках, калі дакументы з фондаў бібліятэкі згублены ці пашкоджаны, карыстальнік абавязаны яго замяніць раўнацэнным ці іншым выданнем, карысным для бібліятэкі. На замену згубленых кніг прымаюцца выданні за апошнія два гады.

19. Карыстальнікі бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка і інш.) кампенсуюць нанесены ўрон у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

20. Карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрмін вяртання дакументаў з фондаў бібліятэкі, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага ўзаемаразліку з запазычанасцю.