І.  Агульныя палажэнні

Платныя паслугі з’яўляюцца формай гаспадарчай дзейнасці бібліятэк, якая зарыентавана на задавальненне дадатковых нетрадыцыйных запытаў розных груп карыстальнікаў і прадугледжвае кампенсаваны характар узаемаадносін з імі.
Дзейнасць бібліятэк па аказанню платных паслуг рэгламентуецца наступнымі дакументамі:

  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”;
  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб інфарматызацыі”;
  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб цэнаўтварэнні” ;
  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”;
  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”;
  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці”;
  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб навукова-тэхнічнай інфармацыі”;
  • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб падатку на дабаўленую вартасць”;
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях налогаабкладання ў сферах культуры і інфармацыі”;
  • Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь “Аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) і аб некаторых пытаннях выкарыстання касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп’ютэрных сістэм”;
  • Палажэннем аб платных паслугах бібліятэк Рэспублікі Беларусь;
  • “Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”;
  • данным Палажэннем.
  • Платныя паслугі прадастаўляюцца бібліятэкай юрыдычным і фізічным асобам з мэтай:
  • рэалізацыі іх права на задавальненне дадатковых патрэбнасцей;
  • павышэння эфектыўнасці выкарыстання бібліятэчных рэсурсаў;
  • прыцягнення дадатковых фінансавых сродкаў з пазабюджэтных крыніц;
  • умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк;
  • матэрыяльнага заахвочвання супрацоўнікаў.

Укараненне платных паслуг не дапускае зніжэння аб’ёмаў выканання бясплатных паслуг і якасці асноўнай дзейнасці бібліятэкі.
У першую чаргу ўкараняць профільныя (звязаныя з выкананнем асноўных функцый бібліятэкі звыш нарматываў).
Наменклатура платных паслуг складваецца з улікам бясплатнасці асноўнай, фінансуемай з бюджэту, дзейнасці, спажывецкага попыту і магчымасцей самой бібліятэкі. Наменклатура перыядычна карэкціруецца ў залежнасці ад стану рынкавай кан’юктуры.
У залежнасці ад тэрмінаў выканання і складу работ прадстаўленне паслуг можа быць аднаразовым ці доўгатэрміновым.
Бібліятэчна-інфармацыйная прадукцыя, створаная ў бібліятэцы па заказу ці запыту карыстальніка, належыць бібліятэцы. Бібліятэка мае права на платнае тыражыраванне створанай бібліятэчна-інфармацыйнай прадукцыі.
Поўная інфармацыя  аб платных паслугах публічных бібліятэк Уздзенскага раёна на дошцы аб’яў. Пры запісу ў бібліятэку кожны чытач інфармуецца аб магчымасці выкарыстання платных паслуг.

 

ІІ. Арганізацыя работы па аказанню платных паслуг

2.1.    У дзейнасці па аказанню платных паслуг прымаюць удзел усе супрацоўнікі бібліятэк, работнікі бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў часці бухгалтэрскага ўліку акумуляцыі грашовых сродкаў.

2.1.   Прыём заказаў на платныя паслугі і іх выкананне ажыццяўляюць: аддзел абслугоўвання і інфармацыі і супрацоўнік цэнтральнага кнігасховішча ЦРБ,супрацоўнікі РДБ, СБ, СБ-клуба. Платныя паслугі выконваюцца на працягу працоўнага дня за кошт рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу.

2.2. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ажыццяўляе:

планаванне наменклатуры платных паслуг;
афармленне дагавораў са спажыўцамі на аказанне платных паслуг;
вывучэнне і ўкараненне ў практыку вопыту іншых бібліятэк па ажыццяўленню платных паслуг;
2.3. Каардынацыю і кантроль за дзейнасцю па  аказанню платных паслуг  ажыццяўляе дырэктар. У сувязі з непрадугледжанымі Палажэннем сітуацыямі дырэктар мае права выдаваць загады, якія карэкціруюць  пункты данага дакумента.

2.4. Размеркаванне заробленых грошай ажыццяўляецца  дырэктарам  прапарцыянальна заробку і з улікам патрэб кожнай установы.

2.5. Бухгалтэрыя:

ажыццяўляе разлік кошту платных паслуг на падставе працазатрат;
вядзенне ва ўстаноўленым парадку прыёма і ўліку заробленых  грошай;
забяспечвае адлічэнне плацяжоў у дзяржаўны бюджэт у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам;
ажыццяўляе фінансавую справаздачу.

2.6. Адказнасць за арганізацыю, ажыццяўленне і якасць платных паслуг, а таксама матэрыяльную адказнасць нясуць  кіраўнікі структурных падраздзяленняў і функцыянальныя выканаўцы.

2.7. Адказнасць за правільнае вядзенне неабходнай дакументацыі нясуць загадчыкі аддзелаў бібліятэк і бібліятэкары СБ.

 

ІІІ. Фарміраванне цэн на платныя паслугі і разлік з заказчыкамі

3.1. Цэны на платныя паслугі ўстанаўліваюцца з улікам:

сабекошту работы;

плануемай рэнтабельнасці;
падаткаў у адпаведнасці з парадкам цэнаўтварэння;
асобных умоў (тэрміновасць, складанасць, сэрвіснасць);

3.2. Цана на платную паслугу ўключае ўсе цэнаўтвараючыя элементы ў адпаведнасці з дзеючым у Рэспубліцы Беларусь парадкам цэнаўтварэння.

3.3. Разлік планавага сабекошту ажыццяўляецца ў адпаведнасці з аснаўнымі рэгламентуючымі дакументамі Мінпрацы, Мінэканомікі, Мінфіна.

3.4. Прыбытак ад выканання платных паслуг плануецца ў залежнасці ад цэнавай палітыкі бібліятэкі, спажывецкага попыту, канкурэнцыі, дзяржаўнага рэгулявання рынкавых цэн. Максімальны памер прыбытку складае да 20% ад сабекошту.

3.5. Поўны кошт платнай паслугі сваечасова карэкціруецца ў адпаведнасці са змяненнямі індэксаў цэн (тарыфаў) на вырабляемыя тавары (паслугі, работы).

3.6. Згодна з наменклатурай платных паслуг распрацоўваецца прэйскурант цэн з указаннем тэрміну іх дзеяння, які ўзгадняецца з мясцовымі фінансавымі органамі.

       У выпадку паступлення запыту на паслугу, якая адсутнічае ў прэйскуранце, устанаўліваецца дагаварная цана на падставе разавай калькуляцыі.

3.7.  Разлік за платныя паслугі ажыццяўляецца: у сельскіх бібліятэках -  наяўнымі грашыма  па  квітанцыях, у  РДБ – наяўнымі грошамі і праз касавы апарат у ЦРБ (кожную пятніцу тыдня); ЦРБ – наяўнымі грошамі праз касавы апарат. Аплата ўслугі можа ажыццяўляцца як авансам, так і пры завяршэнні платнай паслугі.

            Заробленыя за месяц грошы здаюцца ў бухгалтэрыю:

                                     - ЦРБ                                     - пятніца кожнага тыдня:

                                     - РДБ, СБ, б-ка-клуб             - 20-25 чысла кожнага месяца.

 

ІУ.     Размеркаванне даходаў

4.1. Улік атрыманых сродкаў ад платных паслуг ажыццяўляецца на асобным рахунку ў  бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

4.2. Размеркаванне даходаў ад платных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з “Методическими указаниями о порядке планирования, использования и учёта доходов, полученных от хозяйственной деятельности юридических лиц, финансируемых из бюджета».

4.3. Атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца на:

  • стварэнне камерцыйнага фонду;

  • папаўненне фонду нестацыянарнага абслугоўвання;

  • правядзенне масавых мерапрыемстваў;

  • набыццё канцтавараў;

  • матэрыяльна-тэхнічнае развіццё бібліятэк;

  • прэміраванне супрацоўнікаў.

            З мэтай азнаямлення з новай літаратурай для яе далейшай прапаганды чытачам, супрацоўнікі ўсіх аддзелаў бібліятэкі камерцыйным фондам карыстаюцца бясплатна.

Дырэктар А.В. Драчан