Віншуем Алену Зубаву, удзельніцу абласнога конкурса “Лепшы бібліятэкар-2016”!

 

   16 чэрвеня 2016 года ў абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы бібліятэкар-2016”. Наш раён прадставіла бібліятэкар Хатлянскай сельскай бібліятэкі Алена Зубава.

   Другі  этап  конкурса пачынаўся з візітнай  карткі “Я і мая бібліятэка”, далей патрэбна было абараніць ідэю фарміравання пазітыўнага іміджа бібліятэкі, прадэманстраваць свае таленты.

    Вядома ж, цяжка было канкурыраваць з  такімі  “мэтрамі” бібліятэчнай справы як Тамара Круталевіч з Беразіно ці Ірына Цэдрык з Барысава, але прафесіяналізм і артыстызм Алены Яўгенаўны знайшоў сваіх прыхільнікаў сярод членаў журы і гледачоў. Дзякуем усім, хто падтрымаў нашу канкурсантку, асабліва дырэктара Хатлянскага СДК Галіну Баранюк.

24 чэрвеня 2016 года

 

    У чытальнай зале бібліятэкі адбылося абмеркаванне гумарыстычных твораў А.П.Чэхава пад назвай “Маленькае апавяданне – літаратурны шэдэўр”. Удзельнікі мерапрыемства прыгадалі цікавыя моманты з жыццёвага і творчага шляху А.П. Чэхава, а пасля чыталі апавяданні “Глупый француз”, “Страшный рассказ”, “У предводительши”  і інш. Увазе прысутных былі прапанаваны ўрыўкі з мастацкага фільма па матывах апавяданняў пісьменніка  “Эти разные, разные лица” з таленавітым артыстам І. Ільінскім.  А напрыканцы разам па ўрыўках прачыталі апавяданне “Вверх по лестнице”.