1 снежня 2016 года

 

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася традыцыйная сустрэча літаратараў двух раёнаў: Дзяржынскага і Уздзенскага.

Прывітальнай песняй сустрэлі калег з  “Вытоку”(г.Дзяржынск) удзельнікі  літаб’яднання “Нёманец” (г.Узда). У гэты дзень аматары літаратуры сабраліся на свята “Я ў душы сваёй шукаю слова”. Цёплая творчая і сяброўская атмасфера панавала ў літаратурнай гасцёўні раённай бібліятэкі. Гаспадары і госці абмяняліся цёплымі прывітаннямі, а затым гучалі вершы, проза, песні, пераклады. У творчай атмасферы хутка праляцеў час. Гаспадары і госці развіталіся да наступнай хуткай сустрэчы ў г.Дзяржынску.

15 снежня 2016 года

 

“Праздник мудрости и душевной молодости” – пад такой назвай 15 снежня ў раённай бібліятэцы адбыўся літаратурна музычны вечар.  Ва ўтульнай зале бібліятэкі сабраліся ўдзельнікі клуба “Залаты ўзрост”,літаб’яднання “Нёманец”, хора ветэранаў “Надзея”, клуба цікавых сустрэ “Неунывающие”, што дзейнічаюць пры бібліятэцы і Доме культуры.

Шмат цёплых, душэўных слоў было сказана на сустрэчы пра ўдзельнікаў клубаў: аб іх захапленнях, талентах. Цікавымі былі выступленні Т. Каляды, В. Бокуць-Чабатаровай, В. Шытыка, Н. Лятун, Д. Вінаградава, Г. Нічыпаровіч, К. Булат, А.К. Якуценка.  Парадавалі прысутных сваім выканальніцкім майстэрствам удзельнікі хору ветэранаў “Надзея”(кіраўнік Л.І. Грэсь). 

21 снежня 2016 года

 

На мерапрыемства “Прачытай Багдановіча з намі” ў раённую бібліятэку былі запрошаны наведвальнікі АДПІ ТЦСАН. Для іх была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыцці і творчасці М. Багдановіча. Гучалі вершы песняра, песні ў выкананні “Песняроў”: “Вераніка”, “Лявоніха”, “Пагоня”. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі былі азнаёмлены з выставай “ Жыў на свеце музыка”, падрыхтаванай бібліятэкарамі да юбілею паэта.

10 снежня 2016 года

 

У чарговы раз парадавала цеплынёй і шчырасцю снежаньская “Вясёлка” . Збіраліся, вядома ж, з нагоды юбілея Максіма Багдановіча. У гонар Паэта – сапраўднага патрыёта-беларуса – падтрымалі ідэю Ірыны Бельскай апрануць вышываныя рэчы, чыталі вершы, успомнілі яго песні, зрабілі інсталяцыю з цытат і васількоў для выставы на абанеменце раённай бібліятэкі. Там жа запісалі відэа з бессмяротным вершам “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы”.  Глыбокі філасофскі сэнс твораў Максіма Багдановіча абудзіў жаданне аналізаваць падзеі свайго жыцця, тым больш, што і час такі – канец года. У кожнага было за што падзякаваць зыходзячы год з яго “гаспадыняй”- малпачкай і агучыць планы-мары – доўгатэрміновыя, на цэлы год і тыя, што ажыццявяцца вось-вось, праз некалькі дзён…

         Як заўсёды, размовы зацягнуліся на некалькі гадзін, як заўсёды, не паспелі ўсё сказаць і зрабіць, і таму – чакаем новых сустрэч.