5 мая 2017 года

 

Напярэдадні Дня Перамогі раённая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба “Залаты ўзрост” на вечар-віншаванне “В огнях победного салюта”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі дзяліліся ўспамінамі аб сваіх родных, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Эмацыянальна і цікава гучалі ўспаміны Г. Нічыпаровіч, К. Булат, Р. Коржэль. В. Бокуць-Чабатарова не толькі расказвала пра свайго бацьку-франтавіка, але і выканала новую песню. Таксама ў яе выкананні гучалі вершы, прысвечаныя Перамозе. Удзельнікі вечарыны з цікасцю разглядалі фотаздымкі ваеннай пары, гаварылі цёплыя словы аб сваіх родных.