10 лютага 2017 года

 

"Я познакомился с тобой, война", - такую назву меў дыялог пакаленняў, які адбыўся  10 лютага ў цэнтральнай бібліятэцы. На сустрэчу з вучнямі раённай гімназіі завіталі былыя воіны-інтэрнацыяналісты І. І. Барбарчык і М. І. Бокуць. Цікавай і змястоўнай атрымалася размова: гімназісты з цікавасцю слухалі ўспаміны ўдзельнікаў вайны ў Афганістане, задавалі пытанні.

Жонка М. Бокуця – Вольга Рыгораўна выканала некалькі ўласных песень, прысвечаных воінам-інтэрнацыяналістам. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі воінаў, загінуўшых на Афганскай зямлі.

25 лютага 2017 года

 

Родная мова – неацэнны скарб, які кожнаму з нас даецца пры нараджэнні. Гэта сведчанне нашай унікальнасці, самастойнасці, самацэннасці. Ведаць родную мову, развіваць і берагчы яе, перадаць нашчадкам – і гонар, і абавязак для кожнага беларуса.

 25 лютага ў рамках  раённай Дэкады роднай мовы ў ЦРБ імя П.Труса прайшла інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску” для вучняў гарадскіх школ і гімназіі. Каманд было тры: “Рыцары круглага стала” СШ №2 імя К.Крапівы, “Бульбашы” СШ №1 імя А.С.Пушкіна  і “Беларусачкі” раённай гімназіі.  У ролі актыўных балельшчыкаў выступілі кіраўнікі дэлегацый школ: бібліятэкар СШ №1 Ірына Васільеўна Бельская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі Дар’я Генадзьеўна Махнач, настаўнік гісторыі СШ №2 Андрэй Мікалаевіч Ярмольчык, а таксама старшакласнікі першай школы.

Вядучая Ганна Міхайлаўна Аўсеенка падабрала заданні з розных галін мова- і літаратуразнаўства, таму ўдзельнікам  было ў чым і эрудыцыю праявіць, і веды паказаць, і пажартаваць. Прыемна, што ніводнай хвіліны не давялося сумаваць і балельшчыкам,  бо ў іх ішоў асабісты конкурс, у выніку якога прыз пераможцы атрымала вучаніца 10 класа СШ №1 Яна Карніцкая.

Журы ў складзе загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынга Вольгі Віяленцій, студэнткі факультэта бібліязнаўства БДУКМ Валерыі Шкоды, выпускніцы факультэта міжнародных адносін БДУ Паліны Кучук (абедзве – удзельніцы літаратурна-творчай суполкі “Вясёлка”) уважліва сачыла за ходам гульні, у выніку якой  першае месца падзялілі каманды “Бульбашы” і “Беларусачкі”, а галантныя “Рыцары круглага стала”  занялі пачэснае другое месца.

Спонсарамі  мерапрыемства выступілі цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса і раённы камітэт БРСМ.