11 кастрычніка 2017 года

 

    11 кастрычніка бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі запрасілі вучняў 11 класа СШ№1 імя А.С. Пушкіна ў літаратурную гасцёўню для таго, каб пазнаёміць з творчасцю Марыны Цвятаевай, вядомай рускай паэткі. “Моим стихам настанет свой черед” – радкі з верша аўтара сталі назвай усяго мерапрыемства. Вялікі “бібліяпартрэт” Цвятаевай складаўся са звестак пра жыццё і творчыя пошукі паэткі, з асаблівасцей яе светапогляду, асноўных матываў лірыкі, асаблівасцей лірычнай гераіні яе вершаў. З відэаролікаў, уключаных у мультымедыйную прэзентацыю, гучалі вершы ў выкананні вядомых акцёраў М. Церахавай, В. Будзінай, рамансы ў выкананні А. Пугачовай, І. Дубцовай і інш.    

     Азнаёміліся вучні і з кніжнай выставай  “Если душа рождена крылатой”, арганізаванай да гэтага мерапрыемства ў літаратурнай гасцёўні.

12 кастрычніка 2017 года

 

 

"Под маминым крылом" - вечар-віншаванне ў клубе "Мая сям'я", прысвечаны Дню маці, 12 кастрычніка адбыўся ў літаратурнай гасцёўні цэнтральнай бібліятэкі. Прыгожыя, з добрым настроем сабраліся ўдзельніцы клуба ў бібліятэцы, каб за кубачкам гарбаты і салодкімі пачастункамі павіншаваць адна адну са святам, проста сустрэцца, пагаварыць, падзяліцца вопытам выхавання дзяцей. Бібліятэкары падрыхтавалі для мам-удзельніц клуба віншавальную праграму, адрасавалі ім словы падзякі і самыя шчырыя пажаданні.

18 кастрычніка 2017 года

 

У чарговы раз раённая бібліятэка запрасіла падлеткаў, вучняў 9 класа сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы, на актуальную размову з удзелам урачоў “Алкоголь: добро или зло”.  Пра шкоднае ўздзеянне алкаголю на арганізм чалавека, асабліва падлетка, расказвалі і паказвалі вучням спецыяліст УЗ “Уздзенская ЦРБ”  інструктар-валеолаг Касабуцкая Святлана Леанідаўна і фельдшар-валеолаг Уздзенскага РЦГЭ Наталля Пятроўна Лапуста. Падчас размовы школьнікі атрымалі змястоўныя адказы на свае пытанні, а таксама прынялі ўдзел ў ананімным апытанні.