gallery/sdc12169

12 кастрычніка 2016 года

 

   Напярэдадні Дня Маці раённая бібліятэка запрасіла на святочнае мерапрыемства ўдзельніц клуба “Мая сям’я”, жанчын, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.

   За салодкім сталом і кубачкам гарбаты жанчыны разважалі аб выхаванні дзяцей, дзяліліся вопытам, давалі парады, прыгадвалі цікавыя старонкі жыцця. Дырэктар бібліятэкі А.В. Драчан павіншавала жанчын со святам Маці і ўручыла запрашальныя білеты на святочны канцэрт.

26 кастрычніка 2016 года

 

“Аўтарытэтнае меркаванне” – пад такой назвай адбылася рэспект-сустрэча з удзелам медработнікаў для вучняў 10 класа раённай гімназіі. Вельмі цікавымі і карыснымі былі парады псіхолага раённай бальніцы Н.М. Катлінскай, псіхіятра-нарколага А.В.Ляшчук. Аб шкодзе алкаголя і курэння для маладога арганізма, аб хваробах, якія яны выклікаюць расказала інструктар-валеолаг С.Л.Касабуцкая. А ўрач-дэрматолаг В.Э.Канапацкая азнаёміла з інфекцыйнымі захворваннямі, а затым правяла анкетаванне. Напрыканцы мерапрыемства вучні разважалі аб здаровым ладзе жыцця.

28 кастрычніка 2016 года

 

На базе Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі адбыўся раённы семінар для работнікаў культуры і адукацыі, прысвечаны эфектыўнасці міжгаліновага ўзаемадзеяння па прафілактыцы процівапраўных паводзін  непаўналетніх.

Да ўдзелу ў семінары былі запрошаны зацікаўленыя асобы розных ведамстваў: Вольга Іванаўна Коршун, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Уздзенскага райвыканкама; Яўгеній Уладзіміравіч Барталевіч, начальнік ІСН  Уздзенскага РАУС, капітан міліцыі; Дзіяна Александраўна Макаронак, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама; Ларыса Віктараўна Гілеўская, урач-псіхіятр УЗ “Уздзенская цэнтральная раённая бальніца”; Алена Валер’еўна Шыманская, метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорта і турызма Уздзенскага райвыканкама; сацыяльныя педагогі школ горада; Алена Васільеўна Бурая, шматдзетная мама прыёмных дзяцей; а таксама бібліятэкары, работнікі сельскіх дамоў культуры.

Актуальныя пытанні выхавання падлеткаў, папярэджання правапарушэнняў, працы з дзецьмі, якія трапілі ў сацыяльна-небяспечнае становішча, разглядаліся на сустрэчы ў форме непасрэднага дыялогу, давяральнай размовы. Вольга Іванаўна Коршун нагадала прысутным пра сістэму работы камісіі па справах непаўналетніх, Яўгеній Уладзіміравіч Барталевіч азнаёміў са статыстыкай правапарушэнняў, здзейсненых непаўналетнімі ў раёне. Пра работу гурткоў і аб’яднанняў сельскіх дамоў культуры расказалі Ірына Мікалаеўна Сырамятнікава, метадыст ДУК “Уздзенскі раённы Дом культуры”, Галіна Іванаўна Баранюк, дырэктар Хатлянскага СДК.  Вольга Яўгенаўна Віяленцій, загадыца метадычнага аддзела бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай бібліятэкі паведаміла аб асаблівасцях работы бібліятэчных аб’яднанняў, звярнула ўвагу гасцей на выставу “Ледзі і джэнтэльмены”, падрыхтаваную бібліятэкарамі спецыяльна да мерапрыемства. Асаблівасцям узаемаадносін дарослых і падлеткаў было прысвечана выступленне Ларысы Віктараўны Гілеўскай. Кранальным і душэўным стаў расповяд Алены Васільеўны Бурай, шматдзетнай маці. Павучальным – Тамары Віктараўны Бародзіч, сацыяльнага педагога сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы.

Вынікі сустрэчы падвяла Дзіяна Аляксандраўна Макаронак.