23 жніўня 2017 года

 

На базе ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса” адбыўся раённы семінар “Прычыны з’яўлення, віды і паняцце экстрэмізму. Метады барацьбы і прафілактыка”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі сфер культуры і адукацыі, у тым ліку і супрацоўнікі сельскіх бібліятэк раёна, асобы, адказныя за прафілактыку негатыўных праяўленняў сярод падлеткаў і моладзі.

Уступнае слова мела начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама Алена Генадзьеўна Спірына. З дакладамі па актуальных праблемах прафілактыкі экстрэмізму выступілі намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Уздзенскага райвыканкама, палкоўнік міліцыі Перапецкі Аляксандр Міхайлавіч, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама Максімовіч Святлана Анатольеўна, Іванова Кацярына Леанідаўна.

У ходзе семінара былі разгледжаны такія пытанні як: віды экстрэмізму, прычыны з’яўлення, прававыя аспекты барацьбы з экстрэмізмам, формы і метады работы з моладдзю па прафілактыцы гэтай негатыўнай з’явы.