1 верасня 2017 года

 

Сёлетні год багаты на юбілейныя даты, сярод якіх самая значная – 500-годдзе першай друкаванай беларускай кнігі. З гэтай нагоды бібліятэкары падрыхтавалі комплексную праграму да Дня ведаў “Слова роднае, слова беларускае”, на якую запрасілі вучняў дзявятых класаў Уздзенскай раённай гімназіі. Мерапрыемства пачалося з экскурсіі па бібліятэцы і прагляда кніжнай выстаўкі “Крыніца ведаў, мудрасці, навукі”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Затым вучні былі запрошаны ў літаратурную гасцёўню на гістарычную мультымедыйную вандроўку “Імя і справа: Францыск Скарына”. З дапамогай бібліятэкара Алены  Кучук, вучні даведаліся шмат цікавага пра славутага першадрукара. Мерапрыемства завяршыла мультымедыйная краязнаўчая віктарына “Мая Радзіма - Уздзеншчына”.

13 верасня 2017 года

 

На прэзентацыю новага рамана Валянціны Мікалаеўны Шытыкі “Навеки вместе”, якая ладзілася ў літаратурнай гасцёўні цэнтральнай бібліятэкі, сабраліся яе сябры, чытачы бібліятэкі. Гэта не першы твор аўтара. На рахунку Валянціны Мікалаеўны раман “Мужчины в её жизни”, апавяданне “Были- небылицы”, аповесць “Чистое сердце”. У гэты раз дзеянні ў яе новым рамане перамясціліся ў сярэдневяковую Англію. Аўтар расказала пра свой новы раман, пра далейшыя творчыя планы.

Чытачы падзяліліся ўражаннямі аб новым творы аўтара, пажадалі ёй творчага плёну.

28 верасня 2017 года

 

З добрым настроем завіталі ўдзельнікі клуба “Залаты ўзрост” на вечар-сустрэчу, прымеркаваную да Дня пажылога чалавека ў бібліятэку. Супрацоўнікі бібліятэкі шчыра павіншавалі прысутных, пажадалі ім усяго самага найлепшага ў жыцці. За салодкім сталом вялася цёплая гутарка. Удзельнікі клуба ўзгадвалі прыемныя і вясёлыя моманты свайго жыцця, слухалі песні ў выкананні Вольгі Бокуць-Чабатаровай, байкі і апавяданні члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіны Нічыпаровіч. Увазе гасцей вечарыны была прапанавана віктарына “Старое добрае кіно”, песенныя загадкі “Любімыя песні з кінафільмаў“.