1 верасня 2016 года

 

    Па добрай традыцыі першага верасня бібліятэка гасцінна расчыніла дзверы для вучняў гарадскіх школ. Ім была прапанавана комплексная праграма “І засталося слова ў сэрцы”, якую пачынала экскурсія па бібліятэцы, а затым у літаратурнай гасцёўні вучням 10-х класаў раённай гімназіі і СШ №1 імя А.С.Пушкіна была прапанавана краязнаўчая віктарына “Мая Радзіма - Уздзеншчына” і мультымедыйная прэзентацыя “Радкі майго жыцця” з біяграфіі пісьменніцы Лідзіі Арабей.

   Бібліёграф В.Курыльчык запрасіла вучняў 9 класа СШ №1 імя А.С.Пушкіна на літаратурную гадзіну “Мы мечтою о мире живем” з удзелам пісьменніка Дзмітрыя Вінаградава. Дзмітрый Леанідавіч распавядаў навучэнцам аб сваім творчым шляху, чытаў свае вершы, урыўкі з празаічных твораў.

 

13 верасня 2016г.

 

     У наш час усё больш падлеткаў, як за мяжой, так і ў Беларусі, пачынаюць свой працоўны шлях да паўналецця. Маладыя жадаюць як мага раней зарабіць “свае” грошы і стаць хоць на нейкі час самастойнымі і незалежнымі ад бацькоў. Але пры адсутнсці жыццёвага вопыту падлетак можа трапіць у пастку несумленнага наймальніка, ці наогул не здолее ўладкавацца на працу. Каб пазбегнуць гэтых і іншых непрыемнасцей моладзі абавязкова трэба ведаць азы працоўнага заканадаўства і свае правы.

З мэтай пашырэння прававой асветы падлеткаў 13 верасня раённая бібліятэка запрасіла на актуальную размову школьнікаў Уздзенскай СШ № 2 імя К. Крапівы.

Бібліёграф В. Курыльчык азнаёміла падлеткаў з Законам Рэспублікі Беларусь аб правах дзіцяці і Працоўным кодэксам, з заканадаўчымі нюансамі працаўладкавання непаўналетніх, патрабаваннямі да ўмоў іх працы.  Размова суправаджалася паказам відэаролікаў “Канвенцыя аб правах дзіцяці” і “Твае правы і абавязкі”, выставай-праглядам “Моладзі аб працоўным праве”.  Пад час размовы юнакі і дзяўчаты не толькі адказвалі на пытанні, але і задавалі свае, што паказала даволі вялікую дасведчанасць падлеткаў у пытаннях працоўнага заканадаўства і зацікаўленасць ў атрыманні новых прававых ведаў.

30 верасня 2016 года

 

    Стала добрай традыцыяй адзначаць Дзень пажылых людзей у раённай бібліятэцы. Гэты дзень – удзячнасць за цеплыню сэрцаў, за адданыя працы сілы, за жыццёвы вопыт. На падвядзенне вынкаў конкурсу “Ой, сад-агарод…” і выстаўку творчых работ з нагоды Дня пажылога чалавека, бібліятэка запрасіла гасцей. Шмат прыемных момантаў чакала ўдзельнікаў свята: творчыя выставы, узнагароджанне пераможцаў, цёплыя шчырыя словы.

    Удзельнікаў конкурса вітала старшыня Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў Т.І. Лычкоўская.  Мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная бібліятэкарамі, дапамагла расказаць і адлюстраваць гаспадарлівасць, дбайнасць, талент удзельнікаў конкурсу, якія ахвотна дзяліліся з прысутнымі таямніцамі сваіх захапленняў. Тамара Каляда прачытала ўрывак са сваёй “Паэмы пра гасціннасць”, В. Бокуць выканала песню “Маліна в сентябре”. Цікавымі былі выступленні У. Парабковіча, В. Рыдзецкай, Г. Нічыпаровіч, А. Летуна і інш.  Цёплыя  і шчырыя пажаданні здароўя, добрага настрою, творчых поспехаў гучалі ў адрас гасцей свята ўвесь дзень.