сакавік 2025 — Страница 2 — Дзяржаўная ўстанова культуры

сакавік 2025

Камандзір эскадрыллі: Іван Козіч

11 сакавіка супрацоўнікамі раённай бібліятэкі быў праведзены ўрок мужнасці «Командир эскадрильи: Иван Козич», прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння І.С.Козіча – Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в.Старыя Маргі Уздзенскага раёна. З цікавасцю вучні 7 «Б» класа ДУА «Уздзенская сярэдняя школа №1 імя А.С.Пушкіна» слухалі аб баявых подзвігах лётчыка-аса, аб тым, як захоўваюць памяць аб ім і ў …

Камандзір эскадрыллі: Іван Козіч Читать далее »

Са святам, мілыя жанчыны!

7 сакавіка, напярэдадні галоўнага жаночага дня, бібліятэкар Азерскай сельскай бібліятэкі правяла для сваіх самых паважаных чытачоў віншавальны марафон «Са святам, мілыя жанчыны!».  Віншаванне прымалі жанчыны сталага ўзросту, якія былі запрошаны на мерапрыемства ў гэты дзень у бібліятэку, а таксама жанчына, якая абслугоўваецца на даму. З задавальненнем яны чыталі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў пра жанчын, матуль, …

Са святам, мілыя жанчыны! Читать далее »

Для вас, женщины!

На святочнае мерапрыемства да Дня жанчын раённая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба «Мая сям’я» – матуль, якія гадуюць прыёмных дзяцей. Для жанчын у гэты дзень было сказана шмат прыемных слоў віншавання. Спецыяліст раённага аддзела адукацыі Н.А.Герман падрыхтавала віншавальныя словы і падарункі. На мерапрыемстве адбылася таксама прэм’ера першага нумара альманаха «Назад в будущее», які выдадзены Армянскім аддзяленнем …

Для вас, женщины! Читать далее »

Женский день в библиотеке

5 сакавіка да Дня жанчын для ўдзельнікаў бібліятэчнага клуба «Залаты ўзрост» быў праведзены час добрага настрою «Женский день в библиотеке». За святочным сталом жанчыны ўспаміналі маладосць, дзяліліся рэцэптамі страў, чыталі вершы. У адрас жанчын прагучалі цёплыя словы пажаданняў і ўдзячнасці.  

Масленічнае натхненне

1 сакавіка Уздзенская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у народным свяце «Масленіца». Для жыхароў горада і раёна была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка, на якой размясціліся кніжная выстаўка «Масленічнае  натхненне», стылізаваны стол са святочнымі блінамі і гарбатай. Бібліятэкары прапаноўвалі ўдзельнікам свята розныя гульні, віктарыны, вясёлыя пытанні. Кожны жадаючы мог сфатаграфавацца ў святочнай фотазоне.

Прокрутить вверх