З любоўю да Беларусі — Дзяржаўная ўстанова культуры

З любоўю да Беларусі

Для ўдзельнікаў клуба «Залаты ўзрост» 8 ліпеня Уздзенская раённая бібліятэка правяла гадзіну зносін «З любоўю да Беларусі». Прысутным была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя пра нацыянальныя сімвалы, гісторыю і традыцыі Рэспублікі Беларусь, дзякуючы якім нашу краіну ведаюць і цэняць у свеце. У час сустрэчы гучалі ўспаміны ўдзельнікаў клуба аб уражаннях падарожжаў па нашай краіне і за яе межамі, а таксама паэтычныя радкі аб нашай краіне.

Прокрутить вверх