Уздзеншчына – куточак Беларусі — Дзяржаўная ўстанова культуры

Уздзеншчына – куточак Беларусі

10 чэрвеня Уздзенская раённая бібліятэка правяла краязнаўчае падарожжа «Куточак Беларусі – маленькая Радзіма». Выхаванцы аздараўленчага лагера раённай гімназіі з цікавасцю даведаліся пра гістарычныя аб’екты Уздзеншчыны, яе славутых землякоў. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй з паказам відэафільма «Уздзенская ідылія».

У гэты дзень дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях «Адкрый для сябе Беларусь», «Знайдзі адказ» і адказалі на пытанні віктарыны «Азбука бяспекі».

Прокрутить вверх