Дзень Перамогі ў клубе «Залаты ўзрост» — Дзяржаўная ўстанова культуры

Дзень Перамогі ў клубе «Залаты ўзрост»

Напярэдадні Дня Перамогі Уздзенская раённая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба «Залаты ўзрост» на тэматычны вечар «Весна Победы нашей». Вялікая Айчынная вайна была цяжкім выпрабаваннем для народа нашай краіны. Стойкасцю і гераізмам на франтах і ў тыле была заваёвана наша Перамога. Подзвіг народа працягвае жыць ва ўспамінах і лёсах сваіх бацькоў-франтавікоў, пасляваеннага дзяцінства. Пісьменніца В.Шытыка прачытала сваё апавяданне «Сила молитвы». Удзельнікі сустрэчы разважалі аб тым, што памяць аб тых цяжкіх выпрабаваннях павінна застацца ў памяці маладога пакалення. Для прысутных быў праведзены агляд кніг «Уздзеншчына – край партызанскі» удзельніка ВАВ, пісьменніка-земляка В.Гурскага.

Прокрутить вверх