Восеньскі настрой не заўсёды сумны — Дзяржаўная ўстанова культуры

Восеньскі настрой не заўсёды сумны

У апошнія дні кастрычніка ва Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса прайшоў дыялог-разважанне «Мода на здаровае слова» сярод удзельнікаў літаб’яднання “Нёманец”. Творцы прыгадалі прыпадаючыя на гэты час гістарычныя падзеі, але размова ішла пра сённяшнія клопаты і настроі літаратараў раёна. Агульны тон сустрэчы надаў Уладзімір Бурэнка сваімі новымі вершамі пра гэтую цудоўную пару года. Яго падтрымалі ўсе прысутныя.

Члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Сабалеўскі і Таццяна Гай (Цехнебедзіна) паведамілі пра свае нядаўна выдадзеныя кнігі, яны ж, а таксама Галіна Нічыпаровіч паведамілі пра атрыманыя нядаўна дыпломы лаўрэатаў прэстыжных рэспубліканскіх творчых конкурсаў. Валянціна Шытыка пазнаёміла калег з працай над новым раманам. Гучалі вершы, лірычныя замалёўкі, успаміны пра гады дзяцінства, юнацтва, песні ў выкананні, акрамя вышэй названых членаў літаб’яднання, Тамары Каляда, Іны Дворак, Галіны Дубінай, Вольгі Бокуць-Чабатаровай.

З добрым творчым настроем пакідалі прысутныя бібліятэку. Наперадзе нямала новых цікавых спраў.

Віктар Сабалеўскі

Прокрутить вверх