Жанчынам зямлі беларускай… — Дзяржаўная ўстанова культуры

Жанчынам зямлі беларускай…

“Жанчыны – легенды зямлі беларускай” – такую назву мела мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці і Году беларускай жанчыны, што прайшло ў сценах Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса 16 кастрычніка. Яго ўдзельнікамі сталі члены літаб’яднання “Нёманец”, клуба «Залаты ўзрост», чытачы бібліятэкі, жыхары раёна, якія імкнуцца цікава і змястоўна бавіць вольны час, якога больш стала ў гэтую восеньскую пару.

Супрацоўніцы бібліятэкі Вольга Віяленцій і Алена Кучук падрыхтавалі цікавы матэрыял пра лёсы знакамітых ураджэнак нашай зямлі розных эпох – асветніц, мецэнатак, медыкаў, паэтак, артыстаў, спартсменаў, сярод якіх былі і слаўныя прадстаўніцы Уздзеншчыны. А затым прысутныя падзяліліся зносінамі з жанчынамі – нашымі сучасніцамі, што пакінулі адметны след ў гісторыі роднага краю. Гучалі ўспаміны, вершаваныя радкі, зайшла размова і пра заняткі ўдзельніц сустрэчы. Уважліва выслухалі ўдзельнікі мерапрыемства выступленні членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Сабалеўскага і Валянціны Шытыка.

Віктар Сабалеўскі

Прокрутить вверх