Творы беларускіх пісьменнікаў у аб’ектыве — Дзяржаўная ўстанова культуры

Творы беларускіх пісьменнікаў у аб’ектыве

24 верасня ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Труса былі  падведзены вынікі раённага творчага конкурсу буклукаў «Творы беларускіх пісьменнікаў у аб’ектыве», прысвечанага Году беларускай жанчыны. Мэтай конкурсу з’яўлялася прыцягннне ўвагі чытачоў да твораў беларускіх пісьменнікаў, кніжнага мастацтва і кніжнай культуры. На творчы конкурс былі прадстаўлены незвычайныя, арыгінальныя буклукі, стымулюючыя чытацкую цікавасць, рэкламуючыя кнігі беларускіх пісьменнікаў, галоўнымі героямі, якіх з’яўляюцца дзяўчынкі і жанчыны. Кожны ўдзельнік конкурсу падрыхтаваў змястоўны водгук пра кнігу, які адлюстроўваў кароткую характарыстыку, яе адметныя асаблівасці і добрыя якасці.

9 кастрычніка пераможцы раённага творчага конкурсу буклукаў «Творы беларускіх пісьменнікаў у аб’ектыве», узнагароджаны на раённым свяце, прысвечаным Дню работнікаў культуры. Дыпломы і падарункі ўручыла старшыня

Уздзенскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Уладзіміраўна Шабан.

Прокрутить вверх