Бібліятэчная пляцоўка на МК «Курган Славы» — Дзяржаўная ўстанова культуры

Бібліятэчная пляцоўка на МК «Курган Славы»

21 чэрвеня Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Труса ў саставе дэлегацыі нашага раёна прымала эстафету на творчых пляцоўках каля МК «Курган Славы».

Бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка пад назвай «Жаночы твар Беларусі» была прысвечана Году беларускай жанчыны. Тут можна было  пацікавіцца падборкай літаратуры на выставе «Імя табе – жанчына»,  адшукаць духоўныя скарбы на карце Айчыны, злажыць гістарычны пазл «Жанчыны Беларусі», захапіцца незвычайнымі паробкамі на выставе творчых работ «Эпаксілаб». Як заўсёды, малеча і дарослыя цікавіліся правобразам камп’ютара – старэнькай пішучай машынкай і частаваліся традыцыйнай літаратурнай прышчэпкай.

Прокрутить вверх