З вытокаў Нёмана – Уздзеншчына» — Дзяржаўная ўстанова культуры

З вытокаў Нёмана – Уздзеншчына»

12 чэрвеня Уздзенскую раённую бібліятэку наведалі беларускі фізік і вучоны У.А. Самуйлаў і яго сын Аляксандр (цяпер пражываюць на тэрыторыі ЗША). Уладзімір Аляксандравіч з’яўляецца ініцыятарам Дабрачыннага фонду развіцця навукі, інавацыйных тэхналогій і культуры імя прафесара Я. Наркевіча-Ёдка.

У рамках гадзіны гістарычнага краязнаўства «З вытокаў Нёмана – Уздзеншчына» была праведзена экскурсія па бібліятэцы з аглядам кніжных выставак “На прасторах роднай мовы”, “Яго імя носіць бібліятэка”, выставак-экспазіцый “Па дарозе на Парнас”, прысвечанай творчасці К.Крапівы; “Генацыд беларускага народа” і інш. Быў паказаны відэаролік “Вернасць роднай зямлі”, створаны супрацоўнікамі бібліятэкі і прысвечаны краязнаўцу У.М.Кісялёву.

 

Прокрутить вверх