Краязнаўца, даследчык Уздзеншчыны — Дзяржаўная ўстанова культуры

Краязнаўца, даследчык Уздзеншчыны

28 красавіка ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Труса адбыўся вечар-успамін «Краязнаўца, даследчык Уздзеншчыны», прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння краязнаўцы, даследчыка Уздзеншчыны, Уладзіміра Мікалаевіча Кісялёва. Ён даследваў мінулае Уздзеншчыны – яе гісторыю, архітэктуру, жыццё і дзейнасць слынных асобаў. З цеплынёй аб жыцці і дзейнасці У.Кісялёва расказвалі А.Нікітка, А.Ярмольчык, А.Філіповіч, А.Лычкоўскі і іншыя ўдзельнікі мерапрыемства. Прысутным быў паказаны відэаролік аб У.Кісялёве «Вернаць роднай зямлі». Супрацоўніца бібліятэкі В.Віяленцій прачытала верш аб Уздзеншчыне «Родны кут» Антона Бялевіча. Уражаннямі аб сустрэчах з У.Кісялёвым  падзялілася дырэктар бібліятэкі А.Драчан.

Прокрутить вверх