Вяртанне традыцый — Дзяржаўная ўстанова культуры

Вяртанне традыцый

25  красавіка  ў Хатлянскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча з майстрам па ткацтву Валуевіч А.А. пад назвай «Вяртанне традыцый». Алена Аляксандраўна падзялілася важнымі этапамі свайго жыцця, асаблівасцямі прафесіі і дасягненнямі. Падзялілася гісторыямі аб стварэнні сваіх вырабаў, адзначыла, што ў кожнага майстра ёсць свой любімы ўзор і самы дарагі сэрцу выраб.  Прысутныя пазнаёміліся  з тэхнікай выканання беларускіх паясоў рознымі спосабамі: на ніту, пляценне без прыладаў, на дошчачках. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай «Добрых рук мастерство».

Прокрутить вверх