«Бібліяноч-2026» на Уздзеншчыне — Дзяржаўная ўстанова культуры

«Бібліяноч-2026» на Уздзеншчыне

24 красавіка Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса запрасіла сваіх чытачоў і карыстальнікаў на  штогадовую культурна-асветніцкую акцыю «Бібліяноч-2026». Для тых, хто наведаў бібліятэку была праведзена экскурсія, удзельнікі пазнаёміліся  з выстаўкай творчых работ Н.І.Лятун «Искусство видеть мир», з выстаўкай кветак «Весеннее вдохновение» С.Калімулінай. У рамках мерапрыемства была арганізавана  сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Шытыка, якая правяла пазнавальную гадзіну «О, мир книг – вселенная бесконечная…» Для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана выстаўка арыгінальных па свайму дызайну кніг. Зацікавілі прысутных і рарытэтныя выданні бібліятэкі.

Прокрутить вверх