Мы — патрыёты сваёй Радзімы — Дзяржаўная ўстанова культуры

Мы — патрыёты сваёй Радзімы

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» 17 красавіка Дзешчанская сельская бібліятэка запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак на хвілінку беларускага слова «Мы — патрыёты сваёй Радзімы». У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з такім паняццем, як «патрыёт». З задавальненнем вучні адгадалі патрыятычныя загадкі і пераклалі адгадкі на беларускую мову, запісаўшы іх на ліст. Не многія з іх звярнуліся па дапамогу да слоўніка. У канцы мерапрыемства школьнікі атрымалі буклеты «Расцім патрыётаў сваёй краіны».

Прокрутить вверх