Дарога да шчасця — Дзяржаўная ўстанова культуры

Дарога да шчасця

15 красавіка ў бібліятэцы прайшоў юбілейны творчы вечар «Дарога да шчасця» Тамары Каляды – удзельніцы літаратурнага аб’яднання «Нёманец», актыўнага чытача бібліятэкі. Тамара Антонаўна творчая, крэатыўная асоба і таму, юбілейны вечар быў напоўнены святлом усмешак, сяброўскіх прывітанняў, якія гучалі ў адрас юбіляркі. Т. Каляду віншавалі прадстаўнікі «Беларусбанка» Т.Дубовік і Л.Чэкан, ад бібліятэкі – дырэктар А.Драчан, ад ТЦСАН – спецыяліст па сацыяльнай рабоце А.Каламіец. Віншавалі і добрыя песні. Тамара Антонаўна прымала ў гэты дзень і ад удзельнікаў хора ветэранаў «Надзея» раённага Дома культуры. Вершы Т.Каляды на вечары чытала супрацоўніца бібліятэкі Вольга Віяленцій. Да юбілею была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыццёвым і творчым шляху Т.Каляды.

Прокрутить вверх