Выбор профессии – дело серьёзное — Дзяржаўная ўстанова культуры

Выбор профессии – дело серьёзное

10 красавіка ў Хатлянскай сярэдняй школе прайшла гутарка «Выбор профессии – дело серьёзное». У ходзе мерапрыемства вучні 9 класа даведаліся, якія ўмовы неабходныя для выбару прафесіі. Абмяркоўваючы праблему выбару прафесіі, дзецям было прапанавана адказаць на пытанні: «Што можа адбыцца, калі выбраць не любімую прафесію?», «Калі прафесія выбрана без уліку здольнасцей, здароўя, характару чалавека, то чым гэта пагражае ў далейшай кар’еры?», «Трэба ўлічваць патрэбнасць дадзенай прафесіі?». Адказваючы на пастаўленыя пытанні, прыйшлі да вываду, што для правільнага выбару прафесіі трэба зліццё 3-х фактараў: «Хачу», «Магу», «Трэба». У канцы мерапрыемства бібліятэкар Ганна Тодараўна правяла анкетаванне для вызначэння схільнасцей да той або іншай прафесіі.

Прокрутить вверх