Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — Дзяржаўная ўстанова культуры

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Уздзенская раённая бібліятэка запрасіла ў гэты дзень на дыскусію-развагу «Дружба без границ» удзельнікаў клуба «Залаты ўзрост». На мерапрыемстве ішла гаворка аб нашай агульнай з рускім народам гісторыі, культуры, духоўных каштоўнасцях. А галоўнае – аб адкрытасці, душэўнай шчодрасці, гасціннасці беларусаў і расіян. Мы умеем сябраваць, падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкія часы, шчыра радавацца поспехам. Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся таксама з кніжнай выставай «У саюзе роўных народаў».

Прокрутить вверх