Жанчынам Беларусі прысвячаецца — Дзяржаўная ўстанова культуры

Жанчынам Беларусі прысвячаецца

31 сакавіка Уздзенская раённая бібліятэка правяла вечар-партрэт “Яркія жанчыны – яркія лёсы”, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Старшакласнікі раённай гімназіі і Уздзенскай СШ №1 імя А.С.Пушкіна  даведаліся шмат цікавага пра беларускую асветніцу Еўфрасінню Полацкую; дзяячку беларускага культурнага руху, мецэнатку Марыю Магдалену Радзівіл; жанчыну-маці з Жодзіна Настассю Фамінічну Купрыянаву; мужную падпольшчыцу з Сямёнавіч Веру Міснік, а таксама сучасніц-пісьменніц Галіну Нічыпаровіч з Магільна і Ганну Чыж-Літаш з Мінска.

У імя ўсіх загінуўшых Маці — жанчын беларускіх — ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Дэманстраваліся  відэаролікі, партрэты, музычныя фрагменты, зачытваліся вершы, загадкі.

Прокрутить вверх