Юбілею К.Крапівы прысвячаецца — Дзяржаўная ўстанова культуры

Юбілею К.Крапівы прысвячаецца

27 сакавіка Уздзенская раённая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў літаб’яднання “Нёманец” на гадзіну гумару «Дык хто смяецца апошнім?!», прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка К.Крапівы. Але спачатку супрацоўнікі бібліятэкі падзяліліся ўражаннямі аб удзеле ў прэзентацыі літаб’яднання “Неманец” на ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, за што былі адзначаны Падзякай ад старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі А.М.Карлюкевіча. Адбылася прэзентацыя кніг аўтараў Мінскага абласнога аддзялення СПБ, сярод якіх пісьменнікі Уздзеншчыны – Г.Нічыпаровіч, Д.Вінаградаў.

На сустрэчы прагучалі гумарыстычныя творы пісьменнікаў Д.Вінаградава, В.Сабалеўскага, Г.Нічыпаровіч, іншых удзельнікаў мерапрыемства.

Прокрутить вверх