Па старонках жыцця і творчасці Івана Мележа — Дзяржаўная ўстанова культуры

Па старонках жыцця і творчасці Івана Мележа

24 лютага ў раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны партрэт «Па старонках жыцця і творчасці Івана Мележа». Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні 7 класа раённай гімназіі, было прысвечана знаёмству з жыццёвым і творчым шляхам Івана Мележа. Школьнікам былі прапанаваны розныя формы работы: гутарка з элементамі лекцыі, віктарына-прэзентацыя, творчыя і пазнавальна-забаўляльныя заданні на развіццё логікі і інтуіцыі, на аснове якіх школьнікі саставілі літаратурны партрэт пісьменніка. Прыемна, што ў мерапрыемстве прыняў удзел сябра бібліятэкі Валер Сікіржыцкі. Ён прыслаў відэазапіс верша П.Панчанкі «Зямля бацькоў», прысвечаны Івану Мележу.

Прокрутить вверх