Добры дзень, кніжка беларуская — Дзяржаўная ўстанова культуры

Добры дзень, кніжка беларуская

13 лютага Зенькавіцкая сельская бібліятэка ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» правяла бібліятэчныя забаўлянкі«Добры дзень, кніжка беларуская» па кнігах А.Зэкава. У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка, слухалі вершы пра птушак «Вучоныя вароны», па чарзе называлі птушак, пераводзілі на рускую мову іх назвы. У беларускай прыродзе мноства самых розных птушак. Назіраць за імі вельмі цікава. Калі ж уявіць, што яны могуць валодаць тымі ж якасцямі, што і чалавек, дык могуць з’явіцца такія займальныя вершы, як у новай кнізе А.Зэкава. На старонках выдання птушкі чытаюць кнігі, мятуць лісце, сумуюць па Радзіме. Мерапрыемства дало дзецям магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосці і трапнасці беларускага слова.

Прокрутить вверх