Анна Герман. По страницам жизни и творчества — Дзяржаўная ўстанова культуры

Анна Герман. По страницам жизни и творчества

11 лютага Уздзенская раённая бібліятэка для ўдзельнікаў клуба “Залаты ўзрост” правяла літаратурна-музычны вечар “Анна Герман. По страницам жизни и творчества”. Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарамі прыгадалі некаторыя моманты з жыцця і творчасці Г.Герман, якой у гэтым годзе  споўнілася б 90 год. У песнях, якія выконвала Ганна Герман была душэўная кранальнасць і велізарная сіла, іх мелодыя і тэксты былі блізкія і зразумелыя кожнаму слухачу. Для прысутных была прапанавана відэапрэзентацыя, у якой прагучалі вядомыя песні ў выкананні Ганны Герман – “Танцующие Эвридики”, “Надежда”, “А он мне нравится”, “Когда цвели сады”, “Эхо любви”. Завяршылася сустрэча вершам, прысвечаным цудоўнай спявачцы, творчасць якой запомнілася ўсім на многія дзесяцігоддзі.

Прокрутить вверх