Цікава. Змястоўна. Яскрава — Дзяржаўная ўстанова культуры

Цікава. Змястоўна. Яскрава

Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса далучылася да рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё!”. Кожны тыдзень мы будзем адкрываць для нашых чытачоў новыя старонкі беларускіх кніг, якія дыхаюць родным словам.

30 студзеня, у рамках клуба “Калегі”, які аб’ядноўвае сельскіх бібліятэкараў Уздзенскага раёна, адбылася прэзентацыя кніг беларускіх аўтараў «Цікава. Змястоўна. Яскрава», дзе сельскія бібліятэкары прадстаўлялі творы беларускіх аўтараў, якія прыйшліся да спадобы ім і вясковым чытачам.

 Увазе прысутных былі прадстаўлены творы І. Шамякіна, У. Караткевіча, В. Шніпа, В. Кляўко, А. Чыж-Літаш, В. Гапеева. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена гульня-віктарына “Пазнай твор па ўрыўку…”.

Прокрутить вверх