Падказана сэрцам, напісана душою — Дзяржаўная ўстанова культуры

Падказана сэрцам, напісана душою

30 студзеня Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка сабрала ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец” на творчую майстэрню “Падказана сэрцам, напісана душою” у рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё”. Гэта своеасаблівыя, літаратурныя дажынкі – на якіх аўтары падсумоўваюць свае літаратурныя і творчыя дасягненні. У мінулым годзе аўтары плённа працавалі, выдавалі новыя кнігі, удзельнічалі ў літаратурных конкурсах, выступалі перад чытацкай аўдыторыяй. Пад час сустрэчы кожны з аўтараў дзяліўся сваімі творчымі  планамі, чыталі новыя творы. Цікавымі былі выступленні  В.Сабалеўскага, В.Бокуць-Чабатаровай, В.Шытыкі, Н.Лятун, У.Бурэнкі, І.Дворак, Т.Каляды. Уражанне на ўсіх удзельнікаў літаб’яднання зрабіла песня на верш В.Бокуць-Чабатаровай “Мой родны край — мая любоў”.

Літдажынкі

Прокрутить вверх