Казка пра смелага вожыка — Дзяржаўная ўстанова культуры

Казка пра смелага вожыка

Слабадская сельская бібліятэка 30 студзеня правяла тэатр на стале «Казка пра Смелага вожыка» для ўдзельнікаў клуба «У гасцях у казкі». Мерапрыемства было прысвечана жыццю і творчасці Алеся Якімовіча. Да дзяцей прыйшоў у госці Смелы Вожык. Ён уважліва назіраў, як дзеці разглядалі выставу «Чарадзейны кошык казак», слухалі вядучую, як адказвалі на пытанні, пра якія казкі даведаліся. Вынікі падвялі, калі разгадалі крыжаванку і пагулялі на мульцібордзе ў «Сваю гульню». Смелы Вожык застаўся задаволены, таму пачаставаў дзяцей яблыкамі са сваіх запасаў. Мерапрыемства было прымеркана да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё».

Прокрутить вверх