Іван Шамякін: вядомы і невядомы — Дзяржаўная ўстанова культуры

Іван Шамякін: вядомы і невядомы

У рамках праекта па прасоўванню айчыннай прадукцыі «Кожная пятнiца — роднае, сваё» 23 студзеня у цэнтральнай бібліятэцы імя П.Труса прайшло чарговае мерапрыемства – літаратурны партрэт пісьменніка «Іван Шамякін: вядомы і невядомы». Гасцямі і ўдзельнікамі дзеі сталі вучні 10 класса раённай гімназіі з настаўніцай Ірынай Васільеўнай Міхед.

Бібліятэкары  прапанавалі сабраць літаратурны і жыццёвы партрэт Івана Шамякіна, выкарыстаўшы дзеля гэтага інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі. Гэта зборы твораў, выстава, падрыхтаваная да 105-гадовага юбілея пісьменніка, публіцыстычныя і навукова-даследчыя матэрыялы.

Дзве тэмы — вайна і сучаснасць — былі цэнтральнымі ў творчасці Івана Пятровіча Шамякіна, часта яны спалучаліся ў адным творы. Так адбываецца ў раманах «Сэрца на далоні», «Глыбокая плынь», «Снежныя зімы», «Вазьму твой боль». Сімвалічна і тое, што мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале бібліятэкі каля кніжна-ілюстраванай выставы, прысвечанай генацыду беларускага народу ў Вялікай Айчыннай вайне. На гэта таксама звярнулі ўвагу дзяцей бібліятэкары. Мерапрыемства закончылася састаўленнем кластэра і агульнай фотасесіяй.

Прокрутить вверх