Сэрцам роднага слова краніся — Дзяржаўная ўстанова культуры

Сэрцам роднага слова краніся

У межах  рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» Азерская сельская бібліятэка 23 студзеня правяла для сваіх наведвальнікаў Дзень роднай мовы пад назвай «Сэрцам роднага слова краніся». У гэты дзень у бібліятэцы ўсхвалялі беларускае слова. Фонам на працягу ўсяго святочнага дня гучала беларуская музыка.

Для ўдзельнікаў праводзіліся розныя інтэрактывы «Прыгожыя словы роднай мовы»«Вам знаёмыя радкі», віктарына «Пазнай твор па яго пачатку», гучныя чытанні вершаў на беларускай мове. Абавязковай ўмовай стала размова з бібліятэкарам па-беларуску.

Падчас гэтага святочнага дня кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў мове захавана гісторыя нашага народа.

Прокрутить вверх