Чарадзейны кошык казак — Дзяржаўная ўстанова культуры

Чарадзейны кошык казак

У Зенькавічскай базавай школе 16 студзеня бібліятэкар Галіна Іванаўна правяла бібліятэчны аўкцыён «Чарадзейны кошык казак» па творах А. Якімовіча. Меропрыемства было прысвечана 122-годдзю з дня нараджэння Алеся Якімовіча. Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменіка. Да ўвагі прысутных была падрыхтавана падборка кніг з закладкамі, па апісанню трэба было знайці твор пра які ішла размова і адказаць на пытанне, зачытаць урывак. Дзеці  разгадвалі заданні віктарыны па казках, дапісалі назвы казак па пачатку, складалі пазлы казак.

Прокрутить вверх