Стары Новы год у клубе «Залаты ўзрост» — Дзяржаўная ўстанова культуры

Стары Новы год у клубе «Залаты ўзрост»

16 студзеня Уздзенская раённая бібліятэка запрасіла на святочную вечарыну «Однажды в Старый Новый год…» удзельнікаў клуба «Залаты ўзрост». Размова на сустрэчы ішла аб гісторыі гэтага незвычайнага свята, аб традыцыях святкавання, прыкметах, якія трэба было абавязкова захоўваць. Удзельнікі клуба ўспаміналі цікавыя гісторыі са сваёй маладосці аб калядаванні, калядных забавах, варажбе, аб тым як раней святкавалі Стары Новы год. Прыгадваліся таксама калядныя вершы, песні і пажаданні. Прысутным была прапанавана навагодняя прышчэпка з прадказаннямі на новы год і вясёлая навагодняя віктарына.

Прокрутить вверх