«Спытай у класікаў» літаратурныя варожбы — Дзяржаўная ўстанова культуры

«Спытай у класікаў» літаратурныя варожбы

 Цікава і эмацыйна прайшло першае ў наступіўшым 2026 годзе пасяджэнне клуба аматараў чытання «Кнігалюб» у Азерскай сельскай бібліятэцы. Дзеці ад бібліятэкара даведаліся пра звычай варажбы на Каляды. Самі паспрабавалі варажыць, але не на картах ці на іншых рэчах, а з дапамогай кніг. Кожны выбраў для сябе свайго любімага аўтара, знайшоў яго кнігу ў фондзе бібліятэкі і пачаў варажыць. Дзеці з захапленнем слухалі прадказанні класікаў, радаваліся кожнаму прачытанаму слову.

Прокрутить вверх