«Ад усёй душы» на Уздзеншчыне — Дзяржаўная ўстанова культуры

«Ад усёй душы» на Уздзеншчыне

Да Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых «Ад усёй душы», якая праходзіць з 3 па 14 студзеня 2026 г. далучылася і Уздзенская раённая бібліятэка. Шмат прыемных імгненняў прынеслі віншаванні людзям сталага ўзросту, да якіх завіталі бібліятэкары разам з Дзедам Марозам. Супрацоўнікі бібліятэкі падарылі сваю часцінку цяпла, віншавалі пажылых людзей са святамі, уручалі салодкія сувеніры і віншавальныя паштоўкі, якія яны чыталі з задавальненнем.

Для чытачоў паважанага ўзросту ў бібліятэцы таксама былі падрыхтаваны віншаванні-прадказанні на Новы 2026 год. Пажаданнямі на Новы год і Раство наведвальнікі дзяліліся з дапамогай інтэрактыўнай віншавальнай дошкі. Партнерам мерапрыемстваў выступіла РГА «Белая Русь».

 

Прокрутить вверх