Новогодние приключения литературных героев — Дзяржаўная ўстанова культуры

Новогодние приключения литературных героев

Бібліятэкары Хатлянскай сельскай бібліятэкі падрыхтавалі разнастайную праграму мерапрыемстваў для дзяцей розных узростаў на зімнія канікулы. Для самых малых 3 студзеня   адбыліся гучныя чытанні «Новогодние приключения литературных героев», мэта якіх пазнаёміць дзяцей з чароўным светам казак пра навагоднія цуды. Разам з бібліятэкарам юныя чытачы ўзгадалі лепшыя творы, якія расказваюць пра зіму і навагоднія святы: казкі А.М.Астроўскага «Снягурачка», Э. Гофмана «Щелкунчик», рускія народныя казкі «Марозка», «Па шчупаковым загадзе» і «Дзяўчынка Снягурачка». Гучныя чытанні далі дзецям магчымасць не толькі ўспомніць любімыя казкі, але і даведацца пра нешта новае і цікавае, весела правесці вольны час.

Прокрутить вверх